Разгляд справы Васіля Парфянкова адкладзены з-за працэсуальных парушэнняў

2013 2013-11-28T16:43:00+0300 2013-11-28T16:41:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

28 лістапада ў судзе высветлілася, што Васілю Парфянкову не паведамілі пра дату суду за пяць дзён да яго пачатку, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства.

Таму бок абароны папрасіў суддзю перанесці разгляд справы,  каб быў час на падрыхтоўку да ўдзелу ў судовым паседжанні.

Наступнае судовае паседжанне ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца 5 снежня.

Сёння Васіль Парфянкоў быў дастаўлены назад у лячэбна-працоўны прафілакторый г. Светлагорска, дзе знаходзіцца з 21 верасня.

***

Сёння ў судзе Першамайскага раёна Менска ў 14-30 адбудзецца суд над былым палітвязням Васілём Парфянковым. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядае суддзя Леанід Ярмоленкаў.

Паколькі Парфянкоў з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 г. Светлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем. 

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў ужо быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцці.

9 жніўня 2012 г. Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў. Адбываў пакаранне ў калоніі г. Баранавічы. Вызвалены 9 лютага 2013 году. Узяты пад прэвентыўны нагляд міліцыі.

12 ліпеня 2013 г. Васілю ізноў было прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу РБ — “Парушэнне умоваў прэвэнтыўнага нагляду”. Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося, паколькі 21 верасня пасля адбыцця 5-суткавага адміністратыўнага арышту, да якога ён быў прыгавораны “завочна”, Васіль Парфянкоў нечакана для ўсіх быў адпраўлены на 1 год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у г. Светлагорск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international