viasna on patreon

У Гародні затрыманыя абаронцы старога гораду

2007 2007-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" мясцовы праваабаронца і журналіст Віктар Сазонаў, 2 траўня група актывістаў, сярод якіх была пераважна моладзь, а таксама вядомыя гарадзенскія гісторыкі, паспрабавалі перашкодзіць разбурэньню старога гораду.

Яны перапынілі бульдозер, які руйнаваў гістарычны схіл на беразе Нёману і перашкаджалі капаць траншэі каля гарадзенскай сінагогі. Гэтыя руйнаваньні актывісты назвалі актам вандалізму, ськіраваным на зьнішчэньне гарадзенскіх гістарычных каштоўнасьцяў, а таксама археалагічным злачынствам. Неўзабаве зьявілася міліцыя разам з старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам. Пасьля невялікай штурханіны міліцыянты гвалтоўна разагналі актывістаў абароны гістарычнай спадчыны гораду. Чатырох з іх - Алеся Смаленчука, Юрыя Гардзеева, Вольгу Смалянчук і Вольгу Лагвіновіч міліцыянты затрымалі і даставілі ў міліцэйскі пастарунак. Там з усіх узялі тлумачэньні, папярэдзілі аб адказнасьці: што пры наступным затрыманьні будуць прымененыя адміністратыўныя санкцыі, і без складаньня пратаколаў адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства