Салігорскія праваабаронцы: праверка мэтавасці выкарыстання сродкаў на безбар'ерны асяродак - задача для КДК

2013 2013-11-26T09:43:51+0300 2013-11-26T09:43:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalidy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на адсутнасць пандусаў і іншай безбар’ернай інфрастурктуры ў новай салігорскай школе ў 18-м мікрараёне, мясцовыя чыноўнікі заявілі аб забеспячэнні доступу фізічна аслабленых асобаў у гэтую ўстанову адукацыі. Інфрамацыю ж аб атрыманні фінансавых сродкаў з абласнога бюджэту на стварэнне безбар’ернага асяродку ў іншых школах ды аб іх нямэтавым выкарыстанні Салігорскі райвыканкам абверг цалкам.

Адказ з такімі сцверджаннямі атрымалі ад уладаў мясцовыя праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага камітэту на сваю просьбу прадставіць справаздачу аб выкананні праграмы па стварэнні безбар’ернага асяродку ва ўстановах адукацыі Салігорска. Пра два мільярды рублёў на безбар’ерную інфраструктуру, якія фігуравалі ў раней атрыманай праваабароцнамі інфармацыі, чыноўнікі не згадваюць і кажуць толькі пра выдаткаваныя з мясцовага бюджэту на гэтыя мэты 40 мільнаў беларускіх рублёў. Грошы пайшлі на ўсталяванне поручняў у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання ды на будаўніцтва пандуса ў Цэнтры дзіцячай творчасці.

Самі прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту не схільныя давяраць запэўніванням чыноўнікаў ды плануюць бліжэйшчым часам накіраваць з гэтай нагоды адмысловыя запыты ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Праверкай выканання праграмы па стварэнні безбар’ернай інфрастурктуры ў горадзе  ды мэтавасць выкарыстання сродкаў на яе старэнне ёсьць непасрэднай задачай КДК, мякруюць мясцовыя праваабаронцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international