Пінск: жыхары горада чакаюць ад уладаў больш рашучых дзеянняў у спыненні прапаганды нацызма

2013 2013-11-25T18:01:21+0300 2013-11-25T18:01:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-svast-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу апошніх месяцаў жыхары Пінска рэгулярна бачаць, як на розных будынках і ў месцах адпачынку з’яўляецца свастыка і надпісы нацысцкага зместу.

Спачатку такім чынам быў апаганены помнік ахвярам мясцовага гета, а пасля нацысцкі малюнак з’явіўся на дзвярах аднаго з адукацыйных габрэйскіх цэнтраў. Пазней акт вандалізму здарыўся ў дзіцячым парку Пінска, дзе некалькі выяваў свастыкі можна было назіраць вакол адмыслова пабудаванага замка. Рэакцыя гарадскіх ўладаў з’яівлася толькі пасля зваротаў грамадскасці і паведамленняў журналістаў.

Свастыку і надпісы камунальныя службы зафарбавалі, але праблема не была вырашана.

Гэтымі днямі пінскія жыхары заўважаюць, што сімволіка нацызма пачала з’яўляцца на сценах шматпавярховых дамоў фактычна ў цэнтры горада. Але зноў жа ў гарвыканкаме не спяшаюцца даваць даручэнні адпаведным структурам, каб знішчыць гэтыя малюнкі і прыняць захады ў пошуках тых, хто займаецца прапагандай нацызма.            

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international