Ліквідаваная праваабарончая арганізацыя “Прававая дапамога насельніцтву” заяўляе, што не спыніць сваю дзейнасьць па абароне правоў грамадзянаў.

2003 2003-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”.

8 верасьня 2003 году ў будынку Мінскага гарадзкога суда, у парушэньне арт. 271 ГПК РБ, пад старшынствам судзьдзі Жупікавай Н.Г. адбылося зачыненае судовае паседжаньне па зыску Упраўленьня юстыцыі Мінгарвыканкаму па ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”.
Створаны першы судовы прэцэдэнт па ліквідацыі праваабарончай парганізацыі за аказаньне прававой дапамогі маламаёмасным грамадзянам. Упершыню ў судовай практыцы суд праходзіў завочна без удзелу прадстаўнікоў адказчыка.
Уваход у будынак суда быў перакрыты супрацоўнікамі міліцыі, якія заявілі, што прапускаюць людзей толькі па сьпісе, складзенаму судзьдзёй. У сьпіс не трапілі сьведкі па справе з боку адказчыкаў, прадстаўнікі грамадзкіх і міжнародных арганізацыяў, супрацоўнікі дыпламатычных місіяў, журналісты і грамадзяне, што прыйшлі падтрымаць сяброў Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”.
У парушэньне арт. 17, 267, 269 ГПК РБ, якія гарантуюць галоснасьць і бесстароннасьць судовага разьбіральніцтва, судзьдзя Жупікава правяла закрытае судовае паседжаньне і вынесла незаконнае рашэньне. Гэта ня першы выпадак, калі судзьдзя Жупікава выносіць рашэньне па замове. Так было ў справах аб адмове ў задавальненьні зыску пацярпелай Вольгі Захаранка аб прызнаньні экс-міністра МУС РБ Юрыя Захаранкі памерлым, аб матэрыльнай кампенсацыі маральнай шкоды бацькам дзяцей, якія загінулі на станцыі метро “Няміга”.
Грамадзкае аб’яднаньне “Прававая дапамога насельніцтву” намеранае абскардзіць дадзенае рашэньне ў касацыйным парадку ў Калегію па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Разумеючы, што судовая сістэма ў нашай краіне не гарантуе справядлівасьць рашэньня нашай справы,

Мы заяўляем, што не спынім сваю дзейнасьць па абароне правоў грамадзянаў, па прававой адукацыі насельніцтва. Мы будзем працянваць правядзеньне маніторынгаў парушэньняў правоў чалавека ўрадам Рэспублікі Беларусь, судамі, органамі пракуратуры і міліцыі. Мы накіруем усе нашыя веды, сілы і магчымасьці на ўзнаўленьне справядлівасьці ў нашым грамадзтве і пабудову дэмакратычнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэс-служба Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international