Вязняў магілёўскай турмы зараз нельга падпісваць на газеты?

2013 2013-11-25T14:54:56+0300 2013-11-25T14:54:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-padpiska-turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук паведаміла, што яе знаёмая атрымала назад свой ліст з чэкам на падпіску, дасланы ў магілёўскую турму № 4.

-Знаёмая бабруйчанка, якая прасіла не называць імя, падпісвала на газеты вязня турмы № 4, - расказала Таісія Кабанчук. -- Нейкі час усё было нармальна, падпіску афармлялі, газеты і часопісы траплялі да адрасата. А апошні раз раптам яе ліст з чарговай падпіскай вярнуўся са штампам турмы №4 і надпісам “пераадрасацыю ў Магілёве”.

У лісце была квітанцыя на падпіску, аформленую бабруйчанкай, на выданні “Секретные исследования”, “Народная воля”, “Комсомольская правда в Беларуси”, “Наша слова”, “Популярная механика” - усе на адзін месяц на агульную суму ў 100 900 рублёў. Таксама туды змясцілі цыдулку з наступным тэкстам: “Возврат. Подписка проводится за счет собственных средств на лицевом счету”.

Нагадаем, што ў магілёўскай турме № 4 зараз знаходзяцца Мікола Статкевіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international