Магілёўшчына: жыхары вёсак хочуць уплываць на перафарматаванне сельскіх саветаў

2013 2013-11-25T11:11:54+0300 2013-11-25T11:11:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Нядашаўскага сельскага Савета хочуць увайсці у склад іншага сельсавета. Пад гэтым патрабаваннем яны сабралі амаль 700 подпісаў. У працэнтах пад такім патрабаваннем падпісалася больш за 50% дарослых жыхароў Нядашаўскага сельсавета Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Збор подпісаў распачаўся адразу пасля таго, як стала вядома, што на Магілёўшчыне плануецца скасаваць 16 сельсаветаў. Жыхары Нядашаўскага сельсавета ўспрынялі гэта навіну станоўча і выступілі за скасаванне свайго сельсавета. Падпісанты захацелі ўвайсці ў склад Вейнянскага сельскага Савету, які мае куды больш развітую інфраструктуру і развіты цэнтр у аграгарадку Вейна.

Мясцовым уладам ініцыятыва жыхароў не спадабалася і яны пайшлі сваім шляхам - 15 з 16 запланаваных да скарачэння сельсаветаў былі скасаваны, а Нядашаўскі сельсавет застаўся ў старых межах.

“Адразу пасля таго, як стала вядома, што рыхтуецца скасаванне ў тым ліку Нядашаўскага сельсавета, мы распачалі збор подпісаў за тое, каб наш сельсавет скасавалі і яго тэрыторыю далучылі да Вейнянскага сельсавета. Па-першае - гэта самы блізкі да нас сельсавет, а па-другое - у ім вельмі развітая інфраструктура і блізкасць да Магілёва. Жыхары 17 вёсак Нядашаўскага сельсавета толькі бы выйгралі ад гэтага”, - кажа ініцыятара збору подпісаў Зміцер Яўстратаў.

Вясковец адзначае, што ўлады вырашылі пайсці на правядзенне кансультацыйных сходаў з мясцовымі жыхарамі у трох вёсках сельсавета. У вёсцы Падгор’е на такі сход прыйшло ўсяго 25 чалавек, у яшчэ двух вёсках - 17 і 11.

“У гэтых сходах прынялі ўдзел усяго 53 чалавекі. Гэтай колькасці людзей не дастаткова для таго, каб прымаць нейкае рашэнне, бо па ўсіх заканадаўчых нормах трэба каб на такіх сходах прысутнічала не менш за 25% мясцовых жыхароў. У вёсцы Падгор’е жывець 560 чалавек, а на сход прыйшло ўсяго 25 і на падставе гэтага ўлады пастанавілі Нядашаўскі сельсавет пакінуць як ёсць”, - гаворыць Яўстратаў.

Вясковец адзначае, што сабраныя подпісы былі высланы ў Магілёўскі райвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі раённы Савет дэпутатаў, Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў і памочніку прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Лаўрэнкову.

“Калі я быў на прыёме ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, то ён сказаў мне, што ўсё будзе зроблена так, як таго хочуць людзі, аднак, як усё аказалася на самой справе мы бачым - патрабаванне амаль 700 чалавек праігнараваны, Нядашаўскі сельсавет працягвае існаваць у старых межах, сходы прайшлі з парушэннямі і не былі ў працэнтных суадносінах легетымнымі”, - кажа Дзмітрый Яўстратаў.

Трэба адзначыць, што жыхары вёскі Нядашава 2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці падчас збору подпісаў за ўвядзенне закона “Аб грамадскіх слуханнях”, ініцыятарамі якога выступілі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) амаль у поўным складзе падтрымалі ініцыятыву сацыял-дэмакратаў.

Верагодна, што калі б дадзены закон быў прыняты, улады б лічыліся з інтарэсамі мясцовага насельніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international