Жодзінскі суд вынес адмоўнае рашэнне па скарзе праваабаронцаў

2013 2013-11-25T08:48:50+0300 2013-11-25T08:48:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shodzina_sud_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 лістапада на судовае паседжанне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў Алеся Лапіцкага і Святланы Лапіцкай адносна забароны Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і старшынём Праваабарончага Цэнтру "Вяна" Алесем Бяляцкім, прадстаўніца зацікаўленага боку для працягу ў спрэчках не з’явілася. 

Старшыня судовага паседжаньня Іван Грынкевіч у сувязі з фактычнай адмоваю прадстаўніцы зацікаўленага боку па справе Вольгі Вергель працягваць працэс – на гэтым вырашыў і спыніць судовае разбіральніцтва. Заяўнікі так і не пачулі рэплікаў з боку выканкаму, які нават і не разглядаў пададзеную 19.07.2013г. заяўку на правядзенне пікетавання ў Жодзіне па сутнасці, чым цалкам парушыў закон “Аб масавых мерапрыемствах”.

Заяўнікі ж у судовым працэсе даказалі невыканальнасць патрабаванняў аб прыкладанні аплатных дамоваў да заўкі на мірныя сходы, а таксама пры гэтым па ходу разбіральніцтва зафіксавалі і прад’явілі суду факты ілжэсведчанняў з боку тых адказных асобаў, якія паспрабавалі падтрымаць вэрсію зацікаўленага боку пры дачы паказанняў у судзе.

Падчас разбіральніцтваў і непасрэдна ва ўчорашнім выступе ў спрэчках заяўнікі ўдакладнілі патрабаванні скаргі ды заявілі пра неабходнасць прыцягнення да адпаведнай адказнасці па законе ілжэсведкаў разам з прадстаўніцаю выканкаму (якая актыўна ўплывала на іхную пазыцыю), а таксама службовых асобаў, якія, перавышаючы службовыя паўнамоцтвы, мэтанакіравана і паслядоўна ствараюць перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права на мірныя сходы і выказванне меркаванняў. З-за няяўкі прадстаўніцы выканкаму ў судовае паседжанне, у сітуацыі немагчымасці працягу працэсу, суд вырашыў, не заслухоўваючы довады адказнага боку, на гэтым і спыніць спрэчкі. СудзьдзяГрынкевіч застаўся адзін для прыняцця рашэння ў сваім службовым кабінеце, дзе знаходзяцца ўсе сродкі камунікацыі… А ў выніку – вынес адмоўнае рашэнне па скарзе і не задаволіў аніводнага з патрабаванняў заяўнікаў.

Аляксей Лапіцкі, лічыць, што на суд быў аказаны ўціск з Жодзінскага выканкаму:

“Неяўка ў суд прадстаўніцы мясцовай ўлады пасля належнага ейнага апавяшчэння (чаго ніколі раней не было), адсутнасць паўнавартаснай дыскусіі й пацьверджанай фактамі аргумэнтацыі з боку В.Вергель (пасьля апытання сведкаў і выказвання сваіх пазыцый) і на гэтым фактычнае спыненне працэсу, а таксама паказальна доўгая паўза з нарадаю ў “дарадчым пакоі” перад вынясеннем такога кароткага (ужо звыклага для падобных працэсаў) “рашэння”, якое зусім супярэчыць прад’яўленым у судзе шматлікім фактычным доказам пазіцыі заяўнікоў, – прымушае думаць, што так яно і было. Суды ў Беларусі ніколі і не былі свабоднымі прымаць па падобных пытаннях абгрунтаваныя і самастойныя рашэнні. Таму, яны звычайна – неправамерныя й патрабуюць паслядоўнага абскарджання, у тым ліку і ў Камітэт па правах чалавека ААН. Факт застаецца фактам. Трэба дачакацца матывіровачнай часткі рашэння. Наперадзе – карпатлівая праца …, з пратаколамі у тым ліку”, – адзначыў праваабаронца.

Паводле Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал 

Фота Алеся Лапіцкага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international