Законапраект «Аб беларусах замежжа» прыняты ў першым чытанні

2013 2013-11-22T12:36:08+0300 2013-11-22T12:36:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zakony.jpg

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння, 22 лістапада, у першым чытанні законапраект «Аб беларусах замежжа». 

Адно з самых важных новаўвядзенняў дакумента — льготны парадак атрымання грамадзянства Беларусі для беларусаў, якія жывуць за мяжой і не маюць беларускага пашпарта.

Плануецца, што для іх або наогул будзе адменены абавязковы 7-гадовы тэрмін пражывання ў краіне, або яго скароцяць. 

Важна і тое, што законапраект уводзіць дакладнае вызначэнне, якія групы людзей маюцца на ўвазе пад беларусамі замежжа.

Па-першае, гэта грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць па-за межамі тэрыторыі краіны. Па-другое, да іх плануецца аднесці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой, калі яны самі або іх продкі па прамой лініі нарадзіліся або жылі ў Беларусі. І нарэшце, гэта замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за Беларуссю, але ідэнтыфікуюць сябе як беларусы (з пункту гледжання этнічнай прыналежнасці да беларускага народа або мовы, культуры, гістарычных сувязяў, ведаў і захавання беларускіх традыцый і абрадаў).

Як паведамлялася раней, каментуючы гэты законапраект, намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Віктар Фясак заявіў журналістам, што працу з беларускімі дыяспарамі за мяжой праводзяць Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры і Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Вялікі ўклад у гэтую справу ўносіць і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету» Бацькаўшчына». 

Усяго, паводле розных звестак, у свеце пражываюць не менш за 1,5 млн беларусаў.

Недзяржаўныя крыніцы даюць лічбу ад 3 да 3,5 млн, Міністэрства культуры — 2 млн, МЗС — ад 1,5 да 2 млн.

Самая шматлікая дыяспара знаходзіцца ў Расіі, дзе, паводле розных звестак, пражываюць прыкладна 1 млн беларусаў. У Польшчы налічваецца каля 200 тыс., у Казахстане — прыкладна 100 тыс., у Латвіі — 96 тыс., у Літве — 95 тыс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international