Дзень салідарнасьці працоўных у Менску не абыйшоўся без затрыманьняў

2007 2007-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 траўня на плошчу Бангалор прыйшло прыкладна паўтары тысячы удзельнікаў “маёўкі” апазыцыі. Яны сабраліся ля эстрады, да якой прымацаваны плякат з надпісам “1 траўня – дзень салідарнасьці працоўных”. Лідэры шэрагу партыяў, а таксама прафсаюзных рухаў Беларусі выступілі з заклікамі вызваліць палітвязьняў і адмяніць кантрактную сыстэму. Індывідуальныя прадпрымальнікі выступілі супраць указу прэзыдэнта №760, якія забараняе выкарыстаньне наёмнай працы. Заявы палітыкаў чаргаваліся з выступамі музыкаў ды іншых вядомых артыстаў і паэтаў.

Цікава, што на маёўцы мірна сумяшчаліся самыя розныя лозунгі і сцягі: сьцягі Эўразьвязу і анархісцкія сьцягі, расьцяжкі са словамі “Свабоду Казуліну!”.

Паведамлялася, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка Магілёўскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Стральцова, а на вуліцы Акадэмічнай схапілі яшчэ двух удзельнікаў акцыі — сябра Партыі камуністаў беларускай Аляксандра Дзенісенку й Яўгена Мяліка зь Берасьця й запіхнулі ў міліцэйскую машыну. Пазньей яны былі адпушчаны.

Нагадаем, што сталічныя ўлады дазволілі правядзеньне збору ў парку Дружбы народаў, што ля плошчы Бангалор. Аднак удзельнікі акцыі пасьля 11.00 пачалі зьбірацца ля будынку прэзыдыюму Акадэміі навук, каб разам пайсьці на Бангалор, але збор у гэтым месцы быў несанкцыянаваны. Міліцыя выціснула людзей з пляцоўкі ля Акадэміі. Ад Акадэмічнай па вуліцы Сурганава шэсьце накіравалася ў парк Дружбы народаў. Да яго далучыліся дэманстранты, якія сабраліся каля Акадэміі мастацтваў. Міліцыянты забаранялі разгортваць сьцягі й транспаранты, але потым зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Сябры “Маладога фронту” разгарнулі расьцяжку “Рукі прэч ад ільготаў!”. Удзельнікі акцыі ходнікамі рушылі да афіцыйнага месца правядзеньня “маёўкі”. Многіх дэманстрантаў сілаю прымушалі сесьці ў аўтобусы, каб даставіць на Бангалор і не дапусьціць мірнага шэсьця па вуліцах. Як паведамляе Радыё Свабода, актывісты ПКБ Сяргей Вазьняк, Аляксей Елісееў і Віктар Кавалькоў адмовіліся сесьці ў аўтобус. Тады міліцыянты запіхнулі іх у спэцмашыну й сказалі, што пешкі ісьці не дадуць і павезьлі ў пастарунак. Але па рацыі паступіў загад усіх  адвезьці  на Бангалор.

Удзельнікі першамайскага мітынгу прынялі рэзалюцыю з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі да ўлады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international