У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

2013 2013-11-22T12:10:55+0300 2013-11-22T12:17:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaicjuszkevicz4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч.

У Полацку забаранілі праводзіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Канцэрт мусіў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзелу ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму Віктарам Палушкіным. Аднак напярэдадні канцэрту ў райвыканкам патэлефанавалі з вобласьці і ладзіць канцэрт забаранілі.

У райвыканкаме тэрмінова правялі нараду-разборкі, з высьвятленьнем хто арганізаваў канцэрт «апазыцыянэра». Намесьнік старшыні па сацыяльных пытаньнях райвыканкаму Пётар Пяткевіч спрабаваў абвінаваціць у палітычнай недальнабачнасьці дырэктара Цэнтру рамёстваў і нацыянальных культур Валянціну Крук, абвінавачваючы яе ў тым, што зь ім, «гэтакім вельмі важным начальнікам», не ўзгаднілі правядзеньне канцэрту. Пяткевіч запатрабаваў звольніць Валянціну Крук з пасады дырэктара Цэнтру.

Дырэктар Цэнтру рамёстваў адказала, што канцэрт, як звычайна, узгадняўся з аддзелам культуры райвыканкаму, наконт яе працы да яе ніякіх прэтэнзій няма і сама звальняцца яна ня будзе. Полацкія прыхільнікі творчасьці Зьмітра Вайцюшкевіча абураныя паводзінамі полацкіх уладаў, якія сарвалі іх сустрэчу з папулярным беларускім артыстам.

"Віцебская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international