Пракурор Ганцавіцкага раёна цікавіцца недзяржаўнай прэсай

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Ганцавіцкага раёна запатрабаваў накіроўваць “кантрольныя выпускі” недзяржаўнай мясцовай газеты “Ганцавіцкі час”, завераныя рэдакцыйнай пячаткай, у пракуратуру.

Пра гэта паведамляецца ў лісце ад 18 красавіка на імя галоўнага рэдактара газеты. У сваім патрабаванні пракурор Сяргей Замара спасылаецца на п.2 ч.1 арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.

“Мы лічым гэтыя патрабаванні дасылаць выпускі газеты на адрас пракуратуры незаконнымі”, – сказаў службе маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар “Ганцавіцкага часу” Аляксей Белы.

На яго думку, на падставе п.2 ч.1 арт.22 Закона “Аб пракуратуры” пракурор мае права патрабаваць ад кіраўнікоў прадастаўляць выдадзеныя імі загады, інструкцыі, рашэнні, распараджэнняў і іншых актаў, а газета, у дадзеным выпадку, з’яўляецца таварам выдавецтва – канчатковым вынікам дзейнасці.

Акрамя таго, падкрэсліў А.Белы, у адпаведнасці з арт. 27 Закона “Аб друку і іншых СМІ” пракуратура не адносіцца да ліку органаў, якім у абавязковым парадку рассылаюцца бясплатныя асобнікі перыядычных выданняў.

“Мы даслалі на адрас пракуратуры выпуск газеты “ГЧ” ад 27 красавіка 2007 года. Аднак будзем абскарджваць незаконныя, на наш погляд, дзеянні пракурора Ганцавіцкага раёна ў абласной пракуратуры”, – сказаў службе маніторынгу галоўны рэдактар “Ганцавіцкага часу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international