Адміністрацыйная камісія пакарала актывіста “свінога бунту”

2013 2013-11-21T21:07:54+0300 2013-11-21T21:07:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alihver-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Аліхвер.

Аляксандр Аліхвер.

Адміністрацыйная камісія пры Бярозаўскім райвыканкаме, якая 20 лістапада паўторна разгледзела справу Аляксандра Аліхвера, пакарала яго штрафам у мільён трыста тысяч рублёў за ўтрыманне свіней у 5-кіламетровай зоне ад 2 невялікіх дзяржаўных свінаферм Сашыца і Хойнікі.

Аліхвер катэгарычна не згодзен са штрафам. Ён лічыць рашэнне камісіі помстай за яго актыўную дзейнасць у “свіным бунце”.

Па словах Аляксандра Аліхвера, размова доўжылася хвілін 20. У асноўным гаварылі сябры камісіі. Дакументаў Аляксандру раскласці не далі. Спыталі, якую адукацыю ён мае і, пачуўшы, што сярэднюю, сказалі,: “Якое вы права мелі крытыкаваць нашага юрыста?” Адразу папярэдзілі, што будуць яго караць. Насміхаліся над фермерам. Сказалі, што іх не цікавіць яго разарэнне. Калі б слухаўся ўладу, то атрымаў бы кампенсацыю. А так няхай цяпер разбіраецца сам са сваімі свіннямі. Час для знішчэння яго свіней уладамі ўжо прайшоў.

Параілі не псаваць час і здароўе на барацьбу.Калі Аляксандр загаварыў пра парушэнне закону, то пачуў у адказ: у нас свае законы.

Расправа над Аліхверам пачалася з анулявання даведкі на гаспадарчую дзейнасць. Затым вырашылі не знішчаць ягоных 200 свіней і не плаціць вялікай кампенсацыі, а задушыць штрафамі.

Першае паседжанне адміністрацыйнай камісіі было 23 кастрычніка. Але ўлады недапрацавалі пратакол. Гэта адцягнула пакаранне бунтаўшчыка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international