Баранавічы: актывіст павінен заплаціць на карысць МУС 175 тысяч рублёў

2013 2013-11-21T20:58:18+0300 2013-11-21T21:19:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-baranavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 лістапада, у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся судовы працэс над актывістам прафсаюза РЭП Аляксандрам Вайцешыкам аб спагнанні страхавых выплат на карысць МУС у памеры 175 тыс. рублёў. Судовую справу Вайцешыка разглядала суддзя Вера Утлік. Зыск супраць актывіста на карысць МУС падаў Баранавіцкі міжраённы пракурор А.А. Більдзейка. Сутнасць зыска заключаецца ў тым, што паколькі Вайцешык раней судом быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні цялесных пашкоджанняў у выглядзе 3-х удараў супрацоўніку міліцыі Баранавіцкага ГАУС А Пахамовічу, то ён абавязаны выплаціць “пацярпеламу” міліцыянеру страхоўку.

У судзе Аляксандр Вайцешык даказваў, што менавіта супрацоўнік міліцыі ўчыніў яму 22 цялесных пашкоджанні, што было зафіксавана судова-медыцынскай экспертызай 27 ліпеня 2011 года. Дадзены канфлікт паміж грамадскім актывістам і супрацоўнікам міліцыі, які быў у цывільным адзенні, адбыўся днём ва ўласнай кватэры Вайцешыка.

Не разбіраючыся па сутнасці справы, суддзя Вера Утлік падтрымала патрабаванні пракурора аб спагнанні з Аляксандра Вайцешыка страхавых выплат у памеры 175 тыс. рублёў на карысць МУС.

– Я атрымаў зыскавую заяву Баранавіцкага міжраённага пракурора А.А. Більдзейка за адзін працоўны дзень да пачатку судовага пасяджэння. У сувязі з гэтым прасіў перанесці судовае разбіральніцтва па маёй справе на больш позні тэрмін. З маім хадайніцтвам пагадзіўся як пракурор, так і прадстаўнік “Белдзяржстраху”, якія былі ўдзельнікамі судовага працэсу. Аднак суддзя не задаволіла маю просьбу. Пасля гэтага я выказаў недавер суду, суддзя Вера Утлік адхіліла і гэтае хадайніцтва, – паведаміў Аляксандр Вайцешык.

Грамадскі актывіст мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне ў Брэсцкім абласным судзе.

 

Фота: Аляксандр Вайцешык перад пасяджэннем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international