Улады Хоцімскага раёна дазволілі пікет супраць замежных вайсковых баз з чацвёртага разу

2013 2013-11-20T22:42:53+0300 2013-11-20T22:42:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-krychau-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 20 лістапада атрымаў ліст з мясцова райвыканкама ў адказ на сваю заяўку дазволіць правядзенне ў гарадскім пасёлку пікетавання супраць размяшчэння замежных вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

У лісце за подпісам намесніка старшыні Хоцімскага райвыканкама Жаны Белікавай, у прыватнасці, паведамляецца:

“Хоцімскі раённы выканаўчы камітэт дазваляе правядзенне масавага мерапрыемства (пікетавання) 24 лістапада 2013 года з 12-00 да 13-00 у г.п. Хоцімск на пляцоўцы перад будынкам раённага цэнтра культуры па вул. Кірава, 23, у адпаведнасці з пададзенай заяўкай”.

Па словах Валерыя Каранкевіча, ён чатыры разы падаваў заяўкі ў мясцовы райвыканкам з мэтай правядзення пікетавання супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны.

“Маю заяўку на правядзенне пікетавання супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз улады задаволілі толькі з чацвёртага разу, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Папярэднія спробы былі беспаспяховымі, хоцімскія ўлады адмаўлялі па надуманых падставах – быццам бы ў дакументах не там былі расстаўлены кропкі і коскі. У чацвёрты раз прычапіцца ўжо не было да чаго, бо я пайшоў і ўзгадніў тэкст дакументаў з нашым ідэалагічным аддзелам”.

Валерый Каранкевіч кажа, што ў пікетаванні супраць размяшчэння замежных вайсковых баз 24 лістапада ў Хоцімску прымуць удзел актывісты кампаніі “Гавары праўду”, Партыі БНФ і Руху “За свабоду”.

“Гэта будзе сумесны пікет актывістаў “Гавары праўду”, Партыі БНФ і Руху “За свабоду”. Я асабіста лічу, што на тэрыторыі Беларусі не павінна быць замежных вайсковых баз і ваенных аб’ектаў. Наогул, такія важкія пытанні павінен вырашаць увесь беларускі народ, таму прымаць рашэнне аб размяшчэнні замежных вайсковых баз у нашай краіне можна толькі праз правядзенне рэферэндума”, - выказаў меркаванне Валерый Каранкевіч.

Хоцімкі райвыканкам - адзіны ў краіне, які даў дазвол на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў. Раней на ўсе заяўкі актывістаў Партыі БНФ на правядзенне аналагічных пікетаў у самых розных рэгіёнах Беларусі прыходзілі толькі адмоўныя адказы, прычым падставы для адмоў улады знаходзілі самыя разнастайныя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international