Настаўнік, сябра Партыі БНФ, Мікалай Бусел напісаў ліст да міністра адукацыі РБ Аляксандра Радзькова, у якім выказвае пратэст

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ, настаўнік замежных моваў зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну Мікалай Бусел напісаў ліст да міністра адукацыі РБ Аляксандра Радзькова са сваімі заўвагамі пра дзейнасьць міністэрства. Прэс-служба партыі друкуе ліст для азнаямленьня:

Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусі

сп. Аляксандру Радзькову.

Пане Міністру, я дазнаўся, што ў чарговы раз Міністэрства адукацыі мае рэвізаваць зьмест школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Калі я расказаў пра гэта сваім калегам у школе, то яны таксама абурыліся i казалі непрыемныя для вуха словы. I ня проста казалі, але абгрунтавана пярэчылі маючай адбыцца рэвізіі. Але, пане Міністру, яны Вам не напішуць.

Тое, што Мністэрства мае намер выкінуць з праграмы творы найлепшых беларускіх пісьменьнікаў – гэта, вядома, дзікунства i вандалізм. Гэта варварства i брыдоцьце, як ні маскуй такі крок разважаньнямі пра нейкую "дзяржаўную ідэалёгію". Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.

Падаецца, што, нажаль, Міністэрства адукацыі даўно выконвае i функцыі "міністэрства прапаганды", на ўзор аднаго кароткавечнага міністэрства ў адным кароткавечным, ганебна папулярным у Беларусі, рэжыме. Іначай, чым тлумачыць ранейшыя распараджэньні сп. Слукі, і шчыраваньне сп. Фарыны, і цяперашняе шчыраваньне наконт барацьбы са слуханьнем непажаданай музыкі... А вось цяперака літаратура. Вось і выходзіць, што пабочная функцыя даўно падцяла пад сябе асноўную. "Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус...?"

Вядома, тут, у Беларусі, вы – я маю на ўвазе кангламэрат улады – як Манас на Крыце – валодаеце ўciм, акрамя мо' паветра. Вы можаце чыніць, што хочаце, не азіраючыся на грамаду, адпрэчыўшы такія чалавекатворныя катэгорыі, як мараль, прыстойнасьць, гонар, сумленьне і сорам. Але ні Вы, пане Miнicтpy, нi вашыя паплечнікі, нi вашыя працадаўцы не вечныя. На добры лад, то Вам, спадару міністру, трэба пайсьці ў адстаўку. Старажытныя дбалі пра добрую славу ў нашчадках... А нашчадкі непазьбежныя.

Між тым перад Міністэрствам стаяць супрацьлеглыя задачы. Вось колькі з ix. Як вынік зацятай барацьбы з беларускай мовай значна i прыкметна зьнізілася граматнасьць работнікаў Міністэрства, што па пасадзе вышай за дырэктара школы i настаўніка. Hixтo не можа якасна перакласьці на беларускую мову з расейскай падручнік, ня кажучы, што i напісаць ix па-беларуску часьцей за ўсё ня ўмеюць. "Перакладчыкі" нават не карыстацца галіновымі слоўнікамі, ня ведаюць тэрміналёгіі. Праграму да прадмету ня ўмеюць правільна выкласьці па-беларуску, цi мо' перакласьці. Усе ўказальныя распараджэньні Міністэрства зараз выдае па-расейску, дыскрамінуючы беларускую мову. Адказ з Міністэрства ня ўмеюць - цi ня хочуць - даць па-беларуску. (Kaлi ня ўмеюць, то гэта сорам i невуцтва, калі ня хочуць, то дыскрымінацыя i апартэід).

Неяк адна адукаваная дама, пабачыўшы плян наведаньня ўрока, прачытала: "Тэма...., з мэтаю... ", а потым спытала: "Хорошо, но у Вас нет цели посещения". Дык гэта яна нас, настаўнікаў, будзе правяраць?! Дзе ж яно, славутае дзвюхмоўе?!

Пане Miнicтpy, калі Ваша Міністэрства адказвае за адукацыю, то цяперака ягоная задача — адукаваць cвaix работнікаў, каб не выстаўляцца на сорам пэдагагічнай грамадзе. Сорамна i ганебна ператварацца ў сьмершаўца беларускай мовы i літаратуры. А пакуль што, багата хто хіхікае, сочачы i за паводзінамі міністэрскіх работнікаў i з іхняй пісьменнасьці. Мне прыкра i няёмка, бо я працую ў гэтай сыстэме.

Тыя кіроўныя дакумэнты, што зыходзяць з Міністэрства, часам супярэчаць адно аднаму. Падаецца, што іх мо' прадукуе муза аўтаматычнага пісаньня, а не адказныя чыноўнікі. I тым больш недапушчальна праграмная мітусьня, кaлi гэта тычыцца ня толькі нацыянальнага гонару, але i інтарэсаў дзяцей. Ня кажучы пра аўтарытэт Міністэрства.

Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.

Задача Міністэрства — узброіць настаўніка сацыялягічнымі i псыхалягічнымі ведамі. Школа i без міністэрскай тузаніны жыве між перамен i ўзрушэньня. Мы, настаўнікі, ня маем i ня ведаем навуковага погляду на сацыяльныя зрухі нашага грамадзтва. Нельга навучаць масава і эфэктыўна, ня маючы сацыялягічнай і псыхалягічнай карціны грамадзтва. Спробы прымяняць аджылую частку caвецкix мэтадаў у цяперашняй сытуацыі — гэта маразм.

Задача Міністэрства — выкрыць і выгнаць дробных хабарнікаў з сыстэмы адукацыі, пачынаючы з РАА.

Задача Міністэрства — дамагчыся годнага фінансаваньня сыстэмы адукацыі, бо гэта — найважнейшая галіна ў сучаснай дзяржаве, калі ісьці за цывілізаванымі народамі. А хіба мы не цывілізаваны народ?..

Задача Miнicтэpcтвa – аблегчыць дзецям вучэньне, зьняць зь ix прэсінг розных "выхаваўчых" i "пазаклясных" мерапрыемстваў.

Трэба рашуча спынщь вал патрабаваньняў розных папер ад школы, колькасьць i зьмест якіх набліжаецца да маразму.

Задача Міністэрства — разьняволіць студэнтаў ВНУ, зьняць адтуль дух казармы, аддаць унівэрсытэту акадэмічныя імунітэты i свободы, давесьці гуманітарную адукацыю да эўрапейскага роўню.

Задача Міністэрства — вярнуць колішні ліцэй імя Я. Коласа да нармальнага жыцьця.

I, вядома ж, задача Міністэрства – пеставаньне i дбаньне пра беларускую мову. Наша беларуская мова мае высокія эстэтычныя уласьцівасьці.

Задача Міністэрства – заказаць і выдаць Граматыку Беларускай Мовы. Bapтa вялікага жалю, што дагэтуль навучэнцы i настаўнікі ня маюць кадыфікаванага збору правілаў беларускай мовы.

Пане Міністру, бывайце здаровы.

Мікалай Бусел. (Дуброва Светлагорскага раёна).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international