Максім Вінярскі: “Калі на судзе ілжэсведчылі мы, а не супрацоўнікі міліцыі, то няхай нас і пакараюць“

2013 2013-11-20T16:27:31+0300 2013-11-21T08:54:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў, якія выступалі 4 лістапада сведкамі на адміністратыўным працэсе па справе гамяльчаніна Юрыя Рубцова звярнуліся ў суд з адмысловымі заявамі, у якіх просяць пакараць за ілжэсведчанне альбо супрацоўнікаў міліцыі, альбо саміх актывістаў.

3 лістапада актывіст апазіцыі Юрый Рубцоў быў затрыманы пад час дазволенага ўладамі традыцыйнага шэсця “Дзяды, за  майку з надпісам “Лукашенко, уходи”. Яго абвінавацілі  ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі паводле арт. 23.4 КаАП і  пакаралі адміністрацыйным арыштам на 3 сутак.

Сведкамі затрымання Рубцова былі Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і журналіст БелаПАНу Андрэй Шрайбман. Яны далі паказанні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, аднак суддзя Дзмтрый Паўлючэнка не прыняў да ўвагі іхнія сведчанні, зазначыўшы, што яны не супадаюць з паказаннямі сведак-супрацоўнікаў міліцыі.

Сваё абурэнне такім грэблівым стаўленнем суда да ўласных паказанняў Максім Вінярскі перадаў наступным чыным:

“Я быў сведкам таго, як 4 лістапада пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі ўвесь час хадзілі следам за мужчынам у майцы “Лукашенко, уходи”. Таксама быў сведкам ягонага затрымання пад канец акцыі і нават спрабаваў даведацца у супрацоўнікаў міліцыі прычыну затрымання Рубцова.  Аднак пачуў толькі адно слова: “Прайдзёмце”.  Затым Рубцова падвялі да сіняга мікрааўтобуса “Фальксваген” і ўжо чацвера міліцыянтаў без апазнавальных знакаў груба зацягнулі яго ўнутр.

На судзе 4 лістапада суддзя Дзмітрый Паўлючэнка паверыў двум амапаўцам, Піліпейку і Герману, а нашыя паказанні прызнаў несапраўднымі, то бок хлуслівымі.  Я глыбока абураны цынічным стаўленнем суддзі да паказанняў сведак і гатовы адстойваць сваю правату далей. Альбо цяпер няхай суд разбіраецца з міліцыянтамі-ілжэсведкамі ды пакарае іх, альбо няхай пераследуць нас, паколькі ў адваротным выпадку непраўдзівыя паказанні давалі мы. Улічваючы, што я быў ​​непасрэдным сведкам затрымання Ю. Рубцова, лічу, што паказанні супрацоўнікаў міліцыі з'яўляюцца ілжывымі і адпаведна ўтвараюць склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 24.4 КаАП Рэспублікі Беларусь. Таму у выпадку адмовы ў распачынанні адміністратыўнага працэсу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі прашу суд пачаць працэс у дачыненні да мяне ў сувязі з ацэнкай маіх паказанняў, як несапраўдных. Нельга ў судзе дэманстраваць уседазволенасць!”

Яшчэ адзін сведка Леанід Кулакоў цалкам згодны з Максімам Вінярскім. Ён таксама абураны дзеяннямі суддзі:

“Лічу, што суддзя Паўлючэнка такім стаўленнем да паказанняў сведак зняважыў мяне, ігнаруючы мае доказныя і праўдзівыя паказанні. Я магу паклясціся ў іх праўдзівасці. Дык няхай і міліцыянты паклянуцца на судзе здароўем Прэзідэнта.

Выходзіць, што суд у нас працуе па ўказаннях зверху і пакуль не будзе адказнасці за дачу ілжывых паказанняў сведкаў з боку міліцыі, у нас не будзе нармальнага правасуддзя. Сёння людзі не вераць беларускай судовай сістэме. Справа ж не толькі ў Рубцове. Мы абараняем ўсіх, на каго незаконна ўзводзяць паклёп і асуджаюць”, - дадаў Леанід Кулакоў.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international