Кіраўнік камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей зьвярнулася з заявай у пракуратуру Менску

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Іна Кулей — кіраўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» і жонка старшыні Палітсавета аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча — БалаПАН, яна просіць распачаць крымінальную справу па факце размяшчэння на сайце intimby.net у раздзеле «знаёмства» анкеты аб прадастаўленні платных інтымных паслуг з яе кантактнай інфармацыяй.

«З моманту размяшчэння дадзенай аб’явы мне неаднаразова тэлефанавалі на мабільны тэлефон з прапановамі інтымнага характару. Вельмі часта тэлефанаванні насілі абразлівы характар. Размяшчэнне дадзенай аб’явы з пазначэннем майго мабільнага тэлефона носіць наўмысны характар і накіраванае на абразу мяне і паклёп», — гаворыцца ў заяве.

Іна Кулей таксама лічыць, што такая інфармацыя скіравана на дыскрэдытацыю яе як грамадскага дзеяча і жонкі лідэра дэмакратычных сіл.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international