Прапаноўваецца стварыць адзіную сістэму судоў

2013 2013-11-19T16:44:34+0300 2013-11-19T16:44:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-2.jpg

У яе ўвойдуць агульныя і гаспадарчыя суды, а ўзначаліць гэту сістэму Вярхоўны суд. 

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на нарадзе па пытанні ўдасканальвання дзейнасці судоў і органаў юстыцыі.

Лукашэнка падкрэсліў, што ўжо прапрацаваныя магчымыя варыянты ўдасканалення судовай сістэмы. Ён зазначыў, што прапаноўваецца стварыць менавіта адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі, пажадана, на прынцыпова новай аснове. Размова таксама ідзе пра тое, каб перадаць стваранай судовай сістэме функцыі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным і кадравым забеспячэнні судоў. Прапаноўваецца таксама аб`яднаць судовых выканаўцаў у адзіную службу ў межах Міністэрства юстыцыі.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што рэфармаванне судовай сістэмы не павінна пацягнуць павелічэння колькасці работнікаў або дадатковага расходавання бюджэтных сродкаў. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць скарачэння ў судовай сістэме паператворчасці.

«Мы павінны прыйсці да значнага скарачэння колькасці абслугоўваючага персаналу. Суддзяў у нас і так няшмат. Калі мы звернемся да паператворчасці, дзікай паператворчасці, напэўна, суды першае месца будуць займаць па гэтым паказчыку. Спросцім рознага кшталту працэдуры, гэту паператворчасць», — сказаў ён.

Ён зазначыў, што ў Беларусі ўжо «паступілі рашуча па некаторых пытаннях удасканалення прававой сістэмы наогул». «Я маю на ўвазе рашэнне па выдзяленні Следчага камітэта ў самастойны орган. І ніхто, прынамсі, за гэты час, не сказаў пра тое, што мы зрабілі няправільна. Усе падтрымліваюць гэта рашэнне, і да мяне ідзе інфармацыя пра больш эфектыўную працу праваахоўнай сістэмы ў цэлым. Сёння нам трэба паспрабаваць прыняць рашэнне па ўдасканаленні судовай сістэмы», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама зазначыў, што апошнім часам агульныя і гаспадарчыя суды дыстанцаваліся адзін ад аднаго і гэта яшчэ больш абцяжарыла працэс судовай абароны і доступу да правасуддзя для грамадзян і арганізацый. Вядомыя выпадкі, калі адна і тая ж прававая сітуацыя вырашалася агульнымі і гаспадарчымі судамі зусім па-рознаму, што недапушчальна. «Таму сёння нам трэба прыняць аптымальныя рашэнні па актуальных і важных для дзяржавы і грамадства пытаннях удасканалення дзейнасці судоў», — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international