У Бабруйску запланавана паляванне на бяздомных

2013 2013-11-19T16:04:13+0300 2013-11-19T16:04:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bomj_paryzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў аддаў загад змясціць асобаў бяз пэўнага месца жыхарства ў цэнтр часовага знаходжання. Гэтым пытаннем будуць займацца супрацоўнікі міліцыі і ЖКГ, якія мусяць праверыць вуліцы, падвалы, гарышчы.

Рашэнне аб “адлове” бяздомных тлумачыцца іх патэнцыйнай небяспечнасцю: бо падчас халадоў “бамжы” паляць вогнішчы ў будынках. Як паведамляе газета “Вечерний Бобруйск”, цэнтр часовага знаходжання разлічаны ўсяго на 20 чалавек, знаходзіцца ў ім, звычайна, ад 8 да 12 чалавек.

Як міліцыянты ўвапхнуць усіх “пажаранебяспечных” бяздомных, якіх толькі падчас міліцэйскай праверкі ў 2010 годзе ў Бабруйску налічылі 162, на 20 ложкаў, незразумела. Са слоў дырэктара Аляксандра Урбанчыка, для таго, каб патрапіць у цэнтр, кожнаму з патэнцыйных жыхароў трэба асабіста напісаць заяву. Гэта гарантуе чалавеку спальнае месца, прадметы асабістай гігіены, гарачае харчаванне раз на дзень, медыцынскае абследванне, афармленне дакументаў. Але ўсё ж напісанне такой паперы  павінна сведчыць аб асабістым жаданні пэўнага бяздомнага патрапіць у цэнтр, а не яго прымусовым туды змяшчэнні.

Варта адзначыць, што падчас апошніх мерапрыемстваў па выяўленні і дакуменціраванні грамадзян бяз пэўнага месца жыхарства, бабруйскія бамжы хаваліся. Іх прысутнасць была незаўважная ў папулярных месцах збору картона ці бутэлек. Тым не менш тады супрацоўнікі УУС паставілі на ўлік 152 чалавекі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international