Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-11-19T13:31:18+0300 2013-11-19T13:31:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: сярод іншага - пра тое, як пашырацца паўнамоцтвы беларускай міліцыі.

"Падзея тыдня": пра міліцэйскія і судовыя хібы ў справе дырэктара праваабарончай установы “Платформа” Андрэя Бандарэнкі, які 19 лістапада вызвалены пасля арышту.  

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда – пра розныя аспекты праблемы: перадумовы адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, грамадскае меркаванне і сувязь паміж наяўнасцю выключнай меры пакарання і ўзроўнем злачыннасці ў краіне.

“Навіны палітвязняў”: ПЦ “Вясна” патрабуе адмяніць прысуд актывісту “Маладога фронту” Уладзіміру Яроменку, пакаранаму трыма месяцамі арышта, і спыніць яго пераслед. Мікалай Аўтуховіч дамогся з'яўлення агародніны ў турэмнай краме.

 У музычных паўзах - новыя кампазіцыя брэсцкага гурта  Sciana з міньёну «EP_2013».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international