27 красавіка падчас перасячэньня польска-беларускай мяжы былі часова затрыманыя студэнты, што вучацца ў Польшчы па праграме Каліноўскага

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 18 гадзін 30 хвілін падчас мытнага дагляду ў Вольгі Шэпель, Алены Камаровай, Віктара Кісьлюка, Паўла Крэсіка, Алеся Ванчука, Андрэя Аксаміта й Аляксея Трубкіна мытнікі адабралі пашпарты.

Надарылася гэта ў цягніку Кузьніца – Горадня. Пасьля таго, як цягнік прыйшоў на станцыю Горадня, студэнтаў запрасілі прайсьці ў памяшканьне мытні. Пры гэтым Аляксей Трубкін, карыстаючыся тым, што мытнікі, пакінуўшы на стале пашпарты, выйшлі на хвілю з кабінэту, узяў свой пашпарт і ўцёк з мытні.

З астатнімі была праведзеная “прафіляктычная гутарка”, падчас якой людзі ў цывільным, якія не прадставіліся й не назвалі сваіх прозьвішчаў, пыталіся ў маладых людзей: ці ведаюць яны – хто ажыцьцяўляе наркатрафік праз польска-беларускую мяжу і хто правозіць выбуховыя рэчы.

А 21 гадзіне студэнтам вярнулі пашпарты і адпусьцілі на волю, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international