Слонімцы падалі заяўкі на 7 пікетаў

2013 2013-11-19T13:13:37+0300 2013-11-19T13:13:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-mikraraen-enka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Горад Слонім.

Горад Слонім.

Сябрамі згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма пададзеныя ў Слонімскі райвыканкам ажно 7 заявак на правядзенні пікетаў.

Актывіст Алесь Масюк падаў заяўкі на правядзенне пікетаў у гарадскім парку 3, 4, 5, 6 і 7 снежня 2013 года. На гэтых пікетах слонімцы плануюць выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набываць у шапіках “Белсаюздруку”.

Іван Шэга падаў заяўку на правядзенне ў нядзелю, 8 снежня, пікету за вызваленне Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных.

Іван Бедка падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 15 снежня пікету супраць будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international