У Швэцыі стартаваў праект за свабоду сходаў у Беларусі

2013 2013-11-19T12:51:29+0300 2013-11-19T12:59:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ostgruppen-akcyja.jpg
Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Стакгольме. Фота Östgruppen

Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Стакгольме. Фота Östgruppen

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» распачала інтэрнэт-праект «Адважвацца — думаць — гаварыць» («Våga, tycka, tala»). Гэта інтэрактыўная мапа, на якой адлюстраваная сытуацыя са свабодай сходаў у Беларусі, а таксама мэтады, якімі парушаецца гэтае права.

Як кажа кіраўніца праекту Сафія Угла, з дапамогай гэтай інтэрактыўнай мапы праваабаронцы «Östgruppen» хочуць дапамагчы суграмадзянам больш глыбока зразумець беларускую праблему. Паводле яе словаў, для многіх швэдаў падаецца амаль неверагодным, што грамадзкія актывісты ў Беларусі пастаянна адчуваюць ціск з боку ўладаў ды пакутуюць ад такога перасьледу.

"Аднак беларусы, якія, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі ўсё ж не баяцца выказваць свае меркаваньні на вуліцах, заслугоўваюць нашага захапленьня«,— дадае кіраўніца праекту праекту «Адважвацца — думаць — гаварыць». Яна спадзяецца, што сайт будзе пэрыядычна папаўняцца інфармацыйнымі матэрыяламі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international