Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты раяцца з райвыканкамам

2013 2013-11-19T11:55:53+0300 2013-11-19T11:55:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biarozauski_rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам па просьбе праваабаронцаў не пагадзіўся мяняць сваё рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”, узгадняючы яго з больш познімі   Пастановамі Саўміна для таго, каб можна было заключаць дамовы з міліцыяй і бальніцай.

Паводле Пастановы Савета міністраў ад 2012 года № 207 райвыканкам павінен даслаць да іх копію зарэгістраванай заявы на пікет (чаго райвыканкам не зрабіў) і толькі тады могуць  быць абмеркаваныя з райвыканкамам дзеянні міліцыі пад час пікету. Бальніца бярозаўская  не заключыла дамовы, бо гэта не прапісана ў дакументах Міністэрства аховы здароўя і няма нават прэйскуранта на такія паслугі.

Варта нагадаць, што пры падачы заяўкі  пікеты 10 кастрычніка і 10 лістапада ўзнікла праблема па заключэнні дамоваў  і з жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Калі на пікет 4 жніўня з камунальшчыкамі не было праблем па заключэнні дамовы, то на пікеты 10 кастрычніка і 10 лістапада праваабаронцы атрымалі ад паведамленне за подпісам  дырэктара ЖКГ Валерыя Клімчука аб тым, што стадыёны з’яўляюцца ўласнасцю райвыканкама і для заключэння дамоваў трэба звяртацца да ўласніка.

У такім разе праваабаронцы і грамадскія актывісты ў чарговым запыце папрасілі райвыканкам падказаць, як жа ім заключыць дамовы з вышэйпералічанымі ўстановамі ў тым ліку і з імі на прыборку тэрыторыі.

Паўстае яшчэ адно пытанне: чаму райвыканкам ігнаруе Дырэктыву прэзідэнта № 2 аб дэбюракратызацыі? Чаму патрэбна беларускім грамадзянам спісаць горы папер, адарваць ад больш важных заняткаў дзесяткі спецыялістаў, каб вырашыць простае і яснае пытанне як заключэнне дамоў з міліцыяй, бальніцай і ЖКГ. І калі пікет малалікі, ці патрэбныя наогул гэтыя дамовы?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international