У Асіповіцкім раёне жыхары здолелі адстаяць свой сельсавет

2013 2013-11-19T11:38:56+0300 2013-11-19T11:38:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asipovichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Свіслачскага сельсавета ў Асіповіцкім раёне здолелі адстаяць свой сельсавет, які мясцовыя раённыя ўлады збіраліся скасаваць, падзяліўшы яго тэрыторыю паміж Ліпенскім і Ясенскім сельсаветамі.

Грамадзяне, пражываючыя на тэрыторыі Свіслацкага сельсавета, не пагадзіліся на прапанову мясцовых уладаў аб ліквідацыі сельсавета і накіравалі ў Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт 10 калектыўных зваротаў з прапановай захаваць Свіслачскі сельсавет у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, паведамляе інтэрнэт-сайт раённай газеты “Асіповіцкі край”.

У якасці прычын для захавання сельсавета яго жыхары вылучылі наступныя аргументы:

нязручнасць альбо адсутнасць транспартных зносін з адміністрацыйнымі цэнтрамі Ліпенскага і Ясенскага сельсаветаў, якое можа прывесці да цяжкасцяў у атрыманні дзяржаўных паслуг, які прадастаўляюцца насельніцтву сельвыканкамамі (6 зваротаў);

багатае гістарычнае мінулае аграгарадка Свіслач (наяўнасць помнікаў археалогіі і архітэктуры рэспубліканскага значэння) і той факт, што населены пункт Свіслач заўсёды быў адміністрацыйным цэнтрам (3 звароты);

наяўнасць на тэрыторыі аграгарадка Свіслач сацыяльнай інфракструктуры (3 звароты).

Безумоўна, абсалютна незразумела, якімі аргументамі карысталіся асіповіцкія раённыя ўлады, збіраючыся ліквідаваць сельсавет у вёсцы, якая ў свой час была цэнтрам княства, староства, воласці і раёна.

У выніку шматлікіх зваротаў грамадзянаў Асіповіцкі райвыканкам стварыў адмысловую камісію пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Васілія Пятроўскага. Члены камісіі правялі сустрэчы з жыхарамі Свіслачскага сельсавета і прыйшлі да высновы, што скасаванне Свіслацкага сельсавета не прывядзе да пажаданых вынікаў.

 Разгледзеўшы звароты грамадзян і высновы адмысловай камісіі, Асіповіцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў палічылі мэтазгодным Свіслацкі сельсавет не скасоўваць. Адпаведную даведку аб выніках высвятлення меркаванняў грамадзян апублікаваў 18 лістапада інтэрнэт-сайт раённай газеты “Асіповіцкі край”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international