Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Сярод зьбітых удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» — літаратуразнаўца Уладзімір Содаль і яго жонка

27.04.2007.

Вядомы беларускі літаратуразнаўца Уладзімір Содаль абураны збіццём супрацоўнікамі міліцыі мірных удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» пасля завяршэння акцыі вечарам 26 красавіка. У прыватнасці, сам У.Содаль, якому сёлета спаўняецца 70 гадоў, і яго жонка былі збіты ў раёне плошчы Бангалор, калі вярталіся дадому пасля завяршэння акцыі.

У інтэрв’ю БелаПАН У.Содаль расказаў, што міліцыянеры дзейнічалі «нечакана і нахабна». «Я мог бы адбегчы, але годнасць не дазволіла мне гэта зрабіць. Чаму я, які перажыў у дзяцінстве страшныя гады нацысцкай акупацыі Беларусі, павінен ў сваёй краіне ў мірныя дні бегчы ад сваіх юных суайчыннікаў?» — абурыўся У.Содаль.

Вучоны падкрэсліў, што напад міліцыянераў нанёс яму глыбокую душэўную рану. «Калі гэта адбылося, я ўспомніў радок з гімна Беларусі: «Мы, беларусы, мірныя людзі». І вось гэтыя мірныя людзі вяртаюцца дадому і сутыкаюцца з такой незразумелай агрэсіяй. Калі ўлады хацелі разагнаць акцыю, трэба гэта было зрабіць у пачатку, а не здзекавацца над людзьмі, якія вярталіся дадому», — сказаў У.Содаль.

Тым не менш ён не збіраецца падаваць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, паколькі лічыць гэта бессэнсоўным.

Уладзімір Содаль даследуе беларускую літаратуру і культуру XIXXX стагоддзяў, жыццёвы і творчы шлях Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш. і Зоські Верас. Ён аўтар многіх кніг і вучэбных дыяфільмаў аб вядомых дзеячах нацыянальнай гісторыі і культуры, складальнік альбомаў, прывечаных Багушэвічу і ДунінуМарцінкевічу, зборнікаў твораў Багушэвіча. Трэба таксама адзначыць, што У.Содаль — інвалід з дзяцінства.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования