Маці прыгаворанага да расстрэлу Паўла Селюна звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі

2013 2013-11-18T16:27:22+0300 2013-11-18T16:27:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-2013-10-10-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання

Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання

Жанчына просіць прэзідэнта памілаваць яе сына, пры магчымасці сустрэцца з ім асабіста.

Нагадаем, Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гродзенскага абласнога суда па справе Паўла Селюна. Суд першай інстанцыі прызнаў яго  вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: арт.139 ч.2 пункты 1 і 6 (забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю ); арт.205 ч.1 (крадзёж); арт. 347 ч.1 (здзек над трупамі) , ст.378 (крадзёж асабістых дакументаў ), і па сукупнасці злачынстваў вынес прысуд аб прымяненні выключнай меры пакарання - смяротнай кары. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Касацыйную скаргу разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валера Калінковіча. Вызначэнне - пакінуць прысуд у сіле.

Павел Сялюн падаў наглядную скаргу на рашэнне Вярхоўнага суда. Таксама  праз свайго прадстаўніка Андрэя Палуду ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. 

Маці асуджанага яшчэ напярэдадні разгляду касацыі звярнулася да Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта з просьбай звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі, каб яе сына памілавалі і адмянілі смяротнае пакаранне ў дачыненні да яго. Беларуская праваслаўная царква неаднаразова выступала супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

А нядаўна Тамара Сялюн напісала прэзідэнту з просьбай памілаваць яе сына: "Мой сын пакуль жывы. Хацелася б звярнуцца да Вас, Аляксандр Рыгоравіч, бо зараз толькі ад вас залежыць лёс майго сына. Тое, што здарылася, ужо здарылася, расстрэлам майго сына ахвяры ўваскрасіш". Маці просіць памілаваць яе сына і, па магчымасці, сустрэцца з ім асабіста, каб толькі пасля сустрэчы прымалася рашэнне: "Калі ласка, не спяшайцеся прыняць неабдуманае рашэнне. Цяпер лёс майго сына толькі ў вашых руках". 

Файлы

  • (0.51 Mb)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international