Абвешчаны IV Міжнародны конкурс журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана

2013 2013-11-18T11:35:04+0300 2013-11-18T11:36:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gppac-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый Глабальнага Партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC) аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў IV Міжнародным конкурсе публікацый па талерантнасці, інтэграцыі, узаемапавазе і паразуменні ў грамадстве, размешчаных у 2013 г. у друкаваных і электронных СМІ Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Украіны.

 

Намінацыі конкурсу

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя ў наступных намінацыях:

– лепшая публікацыя пра прыклады паспяховай інтэграцыі, пра знаходжанне паразумення, пераадоленне непаразумення ў грамадстве;

– лепшая публікацыя пра праблему расізму, ксенафобіі і розных формаў няцерпімасці ў грамадстве;

– лепшая непрадузятая публікацыя пра канфлікт, якая ўзважана адлюстроўвае прадмет канфлікту, пазіцыі бакоў, якая дэманструе перавагі негвалтоўных метадаў вырашэння канфліктаў.

У кожнай намінацыі будуць адабраны тры лепшыя публікацыі. Конкурсам прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў грашовымі прэміямі ў памеры:

1 месца – 150 даляраў,

2 месца – 100 даляраў,

3 месца – 70 даляраў.

З 2011 г. арганізацыйным камітэтам конкурсу заснавана адмысловая намінацыя за лепшую публікацыю пра талерантнасць, пераадоленне нецярпімасці, напісаную маладымі аўтарамі (ва ўзросце ад 14-ці да 20-ці гадоў). Аўтар лепшай публікацыі ў адмысловай намінацыі будзе ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 90 даляраў.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і грамадзянскія журналісты, штатныя і пазаштатныя супрацоўнікі агульнанацыянальных і рэгіянальных рэдакцый, студэнты факультэтаў і аддзяленняў журналістыкі, старшакласнікі з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, якія апублікавалі ў друкаваных перыядычных СМІ ці ў інтэрнэт-СМІ матэрыялы па ўказанай тэматыцы толькі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2013 года.

Адзін аўтар мае права падаць на конкурс па адной публікацыі ў асобнай намінацыі. Разглядаюцца матэрыялы на мовах чатырох краінаў (Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны). Памер артыкула не абмежаваны. Публікацыі, прысвечаныя падзеям мінулага (да 2000 г.), павінны мець выразную сувязь з сучаснасцю.

Прымаюцца адсканаваныя электронныя версіі артыкулаў друкаваных выданняў ці дзейсныя гіперспасылкі на матэрыялы інтэрнэт-СМІ з абавязковым указаннем імя, прозвішча і кантактнай інфармацыі аўтараў, назвы СМІ, даты публікацыі, а таксама ўказаннем намінацыі, на якую прэтэндуе той ці іншы артыкул аўтара.

 

Тэрміны

Прыём публікацый: у перыяд з 16 лістапада 2013 г. па 16 студзеня 2014 г.

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу: 16 лютага 2014 г.

 

Кантакты

Дасылайце матэрыялы на электронны адрас арганізацыйнага камітэта IV Міжнароднага конкурсу журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана: mediatolerance2013@gmail.com

Конкурс заснаваны ў памяць пра міратворца з Малдовы Юрыя Атамана, чалавека, які шмат зрабіў для пабудовы міру ў Прыднястроўскім рэгіёне, нязменнага кіраўніка Аб'яднанага Камітэта па пагадненні і дэмакратызацыі (JCDC). Юры Атаман заўчасна пайшоў з жыцця у жніўні 2010 г.

Як і ў папярэднія гады, пачатак конкурсу прымеркаваны да Міжнароднага дня талерантнасці, абвешчанага ў “Дэкларацыі прынцыпаў талерантнасці” ЮНЭСКА, які штогод  адзначаецца 16 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international