Мінаблвыканкам парушэння правоў беларускамоўных на Салігорскім тэлеканале не ўбачыў

2013 2013-11-17T17:27:38+0300 2013-11-17T17:27:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі грамадскі актывіст Віктар Малочка не знайшоў падтрымкі з боку Мінаблвыканкаму ў сваёй спрэчыцы з мясцовым тэлеканалам, датычнай абароны правоў беларускамоўных грамадзян.

Паводле звестак Мінаблвыканкаму, 98% гледачоў Салігорскага тэлеканала аддаюць перавагу рускамоўнай версіі вяшчання. Нібыта гэтая лічба і стала прычынай абрання рускай мовы для вяшчання на СТК. Звыклая тэза аб двух дзяржаўных мовах у Беларусі таксама стала важкім аргументам у абгрунтаванні дыскрымінацыі мясцовай беларускамоўнай меншасці. Ідэолагі з абласнога выканкаму фактычна пацвердзілі выштурхоўванне беларускай мовы на тэлеканале ў так званае калгасна-фальклёрнае гета. Выявілася, што для беларускамоўнага асяродку Салігоршчыны ў эфіры СТК нават выходзіць адпаведны беларускамоўны праект “Людзі нашай старонкі”, у якім распавядаецца пра светлае мінулае і не менш светлае будучае беларускай вёскі. Патрабаванне выкарыстоўвання беларускай мовы ў навінавых ды іншых папулярных праграмах чыноўнікамі было наўпрост праігнаравана.

Цікавым падаецца і факт згадкі ідэолагамі Мінаблвыканкаму ў сваім афіцыйным адказе сайтаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Хоць у сваіх зваротах Віктар Малочка гэтыя сайты ды арганізацыі аніяк ня згадваў, чыноўнікі з нейкай прычыны звінавацілі грамадскага актывіста ў распаўсюдзе на інтэрнэт-старонках гэтых арганізацый інфармацыі аб дыскрымінацыі Салігорскім тэлеканалам беларускамоўных. Між іншым, у якасці аднаго з найбольш пераканаўчага, а па-сутнасці аднго з найбольш абсурданага, аргумента на карысць дапушчальнасці дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце ідэолагамі быў прыведзены факт размяшчэння на сайтах БАЖ і “Вясны” матэрыялаў на рускай мове.

Не зважаючы на правакацыі ды прыхаваныя запалохванні з боку чыноўнікаў Мінабалвыканкаму, Віктар Малочка плануе працягнуць барацьбу за моўную роўнасць. Бліжэйшым часам ён абскардзіць рашэнне Галоўнага ўпраўлення ідэалагаічнай працы абласнога выканкаму ў вышэйстаячай інстанцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international