viasna on patreon

Гродна: “Маладыя дэмакраты” супраць смяротнага пакарання (фота)

2013 2013-11-17T16:00:22+0300 2013-11-17T16:00:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-smiar-pakaranne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць смяротнага пакарання ўГародні

Акцыя супраць смяротнага пакарання ўГародні

У Гродна актывісты “Маладых дэмакратаў” Сяргей Міронаў і Максім Тарасенка правялі інфармацыйную акцыю супраць смяротнага пакарання. Цягам яе яны, апранутыя ў кашулькі з надпісам “Не смяротнаму пакаранню”, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы на гэтую тэму. Намер маладых людзей палягаў у тым, каб інфармаваць жыхароў над Нёманам, многія з якіх не задумваюцца, што такая праблема існуе, пра сітуацыю са смяротным пакараннем.

Сяргей Міронаў: “Мы лічым абсалютна недапушчальным існаванне смяротнага пакарання. Такі від пакарання з’яўляецца незваротным, жорсткім, бесчалавечым. Мяркую, што можа быць рэалізаваная ў поўнай ступені альтэрнатыва пажыццёвага зняволення, і ў Беларусі няма патрэбы ў смяротным пакаранні”.

Максім Тарасенка: “Некаторыя глядзелі на нас, як на маладых людзей, якім няма чым заняцца, іншыя ўхвалялі тое, што мы робім і казалі “Малайцы!”. Больш пазітыўная рэакцыя была з боку моладзі”.

Акцыя супраць смяротнага пакарання ўГародні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства