Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці

2013 2013-11-16T15:16:04+0300 2013-11-16T15:16:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці, але прынялі ў яе харчовую перадачу для сына.

 У лістападзе ў Мікалая Аўтуховіча плянавалася спатканьне з сваякамі, але калі маці палітвязьня Лідзія Юльянаўна прыехала ў гарадзенскую турму, каб спаткацца з сынам, то даведалася, што спатканьне забаранілі. Чаму, спытаў карэспандэнт Свабоды ў Лідзіі Аўтуховіч.

«Адкуль жа я ведаю? Ня кажуць. Гэта іх права такое: хочуць — дазваляюць спатканьне, ня хочуць — не дазваляюць. Што хочуць, тое й робяць. Не далі — і ўсё. Добра, хоць перадачу прынялі. 30 кіляграмаў. Прадукты ды рэчы. Усё цяжкае, што ні купі, усё нешта важыць. Шмат ня возьмеш. А бачыла я сына ажно мінулым годам і ўжо, відаць, ў гэтым годзе ня ўбачу, да вызваленьня ня ўбачу, пэўна. Толькі засталося, што ліставацца. Чакаю яго, канечне. Яго шмат хто чакае, а маці — тым больш».

Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы Мікалай Аўтуховіч адбывае пакараньне ў гарадзенскай турме, адкуль мае вызваліцца ў красавіку наступнага году. Сваякі і праваабаронцы непакояцца пра тое, як ён перажыве зіму. Мінулай зімой, паводле Мікалая Аўтуховіча, яму даводзілася спаць у шапцы і нават днём было гэтак холадна, што цяжка было пісаць лісты. Пра гэта апавяла Вольга Мікалайчык, грамадзкая актывістка, рэжысэрка, зь якой Мікалай Аўтуховіч лістуецца.

Прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча асудзілі за захоўваньне некалькіх патронаў. Праваабаронцы і апазыцыя лічаць Аўтуховіча палітвязьнем, якога пакаралі за барацьбу з карупцыяй ва ўладзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international