Рэха “афрыканкай чумы” ў Бярозе: у вяскоўца анулявалі даведку на вядзенне гаспадаркі

2013 2013-11-15T00:15:54+0300 2013-11-15T00:15:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alihver-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Аліхвер.

Аляксандр Аліхвер.

Незаконнасць вядзення дапаможнай гаспадаркі Аляксандрам Аліхверам улады ўбачылі толькі пасля ягоных актыўных пратэстаў супраць знішчэння пагалоўя свіней -- праз некалькі гадоў, і ў выніку анулявалі даведку на яе вядзенне. Цяпер А.Аліхвер не можа ні гадаваць, ні прадаваць свіней, а іх у гаспадара 200.

Зацяжная вайна з уладамі супраць незаконнасці іх рашэння па знішчэнню здаровых свіней да 15 жніўня ў 5-кіламетровай зоне ад дзяржаўных невялікіх свінаферм, а пасля выхаду 29 жніўня адпаведнай Пастановы Саўміна ўжо супраць знішчэння свайго пагалоўя, прывяла да таго, што цяпер займацца гаспадаркай ён увогуле не мае права. Чыноўнікі ў сваю чаргу, каб правучыць непакорнага гаспадара, цяпер адмаўляюцца набываць ў А. Аліхвера свіней нават за 18 тыс. за кілаграм. У пісьмовым адказе яны напісалі, што знішчаць пагалоўе не маюць права, паколькі ў раёне няма эпідэміі афрыканскай чумы (чаму тады знішчылі свіней у 17 вёсках?). Да гэтага кожны дзень гразіліся прыйсці да Аліхвера з міліцыянтам і работнікам сельвыканкама, каб знішчыць без кампенсацыі, на што Аляксандр быў згодны: без кампенсацыі, але паводле закону і з афармленнем патрэбных папер. Улады на гэта не пайшлі, а зараз чакаюць знішчэння гаспадаркі самім свінаводам.

А. Аліхвер рыхтуе заяву ў суд на асоб, датычных да яго разарэння, у першую чаргу -- намесніка начальніка Бярозаўскага сельгасупраўлення Аляксея Жоўцікава.

Ён не выключае, што гэта стане прыкладам для іншых вяскоўцаў, у якіх знішчылі свіней, як ён лічыць, незаконна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international