Бярозаўскія праваабаронцы змагаюцца за права праводзіць пікеты

2013 2013-11-14T16:14:37+0300 2013-11-14T16:14:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі

Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара з просьбай абавязаць Бярозаўскі райвыканкам змяніць рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.

Па словах аднаго з заяўнікаў, праваабаронцы Сяржука Русецкага, у звароце ўтрымліваецца просьба змяніць рашэнне Бярозаўскага райвыканкама суадносна з больш познімі Пастановамі Савета Міністраў, каб можна было заключыць дамовы з міліцыяй і бальніцай, і пашырыць колькасць месцаў для масавых мерапрыемстваў.

- Практычна на вызначаным для правядзення масавых акцый стадыёне бывае шмат людзей толькі падчас правядзення спартыўных мерапрыемстваў. А так яны пустыя. У мінулыя гады, калі ў краіне назіралася адліга і пікеты дазваляліся калі-нікалі, то бывала, што акрамя ўдзельнікаў пікету, міліцыянтаў і прадстаўнікоў РНЕ з плакатам “Смерць БНФ”, нікога больш не было. Дарэчы, гэтых малойчыкаў не прыцягвалі за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства да адказнасці, -- заўважае Сяржук Русецкі.

За шмат апошніх гадоў бярозаўскія грамадскія актывісты і праваабаронцы атрымлівалі толькі адмовы ад уладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international