У “палаце прадстаўнікоў” адмовіліся прыняць да разгляду зварот удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка старшыня аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Ваўчанін меўся перадаць дэпутатам зварот з прозьбай перагледзець законапраект, які скасоўвае льготы чарнобыльцам.

“Я прыехаў у “палату прадстаўнікоў”, да дэпутатаў, зьвярнуўся да іх афіцыйна са Зваротам ад імя чатырохсот удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб яны разгледзелі законапраект з удзелам ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гэтым звароце ўдзельнікі ліквідацыі просяць, каб не былі агулам прыбраныя ўсе нормы закону аб сацыяльнай абароне ліквідатараў. Мяне далей холу не пусьцілі. Глядзяць, каб нехта зьверху дазволіў. Я хачу сказаць, што мы не палітычная арганізацыя, але калі нас будуць не пускаць далей холу, то мы будзем уважліва і пільна глядзець, як працуюць дзяржаўныя чыноўнікі”, -- паведаміў Ваўчанін “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international