Еўрадэпутаты выказалі падтрымку незалежным беларускім СМІ

2013 2013-11-14T12:47:40+0300 2013-11-14T12:47:40+0300 be

Польскія дэпутаты ў Еўрапейскім парламенце выступілі з ініцыятывай вылучыць еўрапейскія сродкі на падтрымку незалежных СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы на Беларусь. 

Ужо некалькі гадоў запар палітыкі звяртаюцца ў Еўрапейскую камісію, каб забяспечыць выдзяленне гэтых сродкаў. 

Еўрадэпутат Кшыштаф Лісэк ад “Грамадзянскай платформы”, кажа пра суму ў 250 тысяч еўра:

- Другая справа, якая датычыць Беларусі, вельмі падобная, бо гэта пытанне фінансавання няўрадавых арганізацый, якія незарэгістраваныя ў Беларусі. Якія не могуць быць зарэгістраваныя з прычыны таго, што ўлады лічаць іх небяспечнымі для беларускай дзяржавы ці саміх сябе. 

Паводле еўрадэпутата Кшыштафа Лісэка, ёсць сігналы, што заяўка на выдзяленне фінансавання будзе задаволена. Яна ўжо змешчана ў апошнюю рэзалюцыю Еўрапейскага парламента.

* * *

Справаздача пра дзейнасць трансгранічнага Беларускага Радыё Рацыя перададзена еўрадэпутатам.

У Бруселі знаходзіцца намеснік старшыні Управы нашага радыё Пётр Янкоўскі, які прымае ўдзел у працоўных паседжаннях польскіх групаў. 

Паводле яго словаў, шэраг прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента ўжо выказалі падтрымку нашаму радыё і ўсім незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія вяшчаюць на Беларусь:

- Перадусім еўрадэпутат Кшыштаф Лісэк сказаў, што падтрымлівае Беларускае Радыё Рацыя. Ён абавязаўся надалей дамагацца выдзялення фінансаванне для незалежных СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь. Вядома таксама, што еўрадэпутат “Салідарнай Польшчы” спадар Мігальскі курыруе гэтую справу.

Паводле Пятра Янкоўскага, многія польскія еўрадэпутаты лабіруюць прапанову вылучыць на падтрымку незалежных СМІ для Беларусі суму ў памеры 250 тысячаў еўра.

* * *

Ліст пра вынікі дзейнасці Беларускага Радыё Рацыя перададзены сябру камісіі замежных справаў Еўрапарламенту Ежы Бузеку. У Бруселі знаходзіцца намеснік старшыні Управы нашага радыё Пётр Янкоўскі, які прымае ўдзел у працоўных паседжаннях польскіх групаў:

- Падчас гэтых спатканняў мелі магчымасць перадаць сябру камісіі замежных справаў Еўрапарламенту Ежы Бузеку ліст са справаздачай пра дзейнасць Беларускага радыё Рацыя, а таксама з просьбай пра дадатковую дапамогу.

Пётр Янкоўскі ад імя Беларускага Радыё Рацыя гаварыў пра неабходнасць падтрымкі незалежных беларускіх СМІ:

- Еўрадэпут Кшыштаф Лісэк падтрымаў Радыё Рацыя і запэўніў, што будзе спрыяць падтрымцы радыё, якое вядзе трансляцыю на Беларусь.

Паводле Пятра Янкоўскага, еўрадэпутат Кшыштаф Лісэк адзначыў, што актыўна падтрымлівае дзейнасць Беларускага Радыё Рацыя. І паабяцаў, што будзе лабіяваць пытанне вылучэння сродкаў на дзейнасць незалежных медыяў, якія вяшчаюць на Беларусь.

Пётр Янкоўскі.

Кшыштаф Лісэк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international