Будзе зменены парадак вырашэння працоўных спрэчак

2013 2013-11-14T11:56:27+0300 2013-11-14T11:56:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biespracouje-1.jpg

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія прадугледжваюць змяненне парадку вырашэння працоўных спрэчак.

У прыватнасці, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, законапраект дае права членам прымірэнчай камісіі самастойна шляхам правядзення неабходных кансультацый з прадстаўнічым органам работнікаў, наймальнікам, уласнікам ці ўпаўнаважаным ім органам урэгуляваць рознагалоссі.

Дакумент прадугледжвае, што ў кожны орган па добраахвотным прымірэнні, што ствараецца на змешанай аснове, павінен уваходзіць роўны лік прадстаўнікоў ад работадаўцаў і работнікаў. Калі згоды ў прымірэнчай камісіі бакам калектыўнай спрэчкі дасягнуць не атрымалася, яны маюць права звярнуцца па далейшы разгляд калектыўнай працоўнай спрэчкі да пасрэдніка ці ў працоўны арбітраж.

Законапраектам вызначана, што працоўны арбітраж з'яўляецца часова дзейным органам, што ствараецца па пагадненні паміж наймальнікам і работнікамі ў асобе іх прадстаўнічых органаў. Устаноўлены пэўныя патрабаванні да працоўных арбітраў. Ім можа быць асоба, якая мае, як правіла, вышэйшую юрыдычную ці эканамічную адукацыю і вопыт працы па спецыяльнасці не менш як пяць гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international