Сябру Партыі БНФ Дьмітрыя Абразцова выклікалі ў КДБ
27.04.2007.
Раніцай 27 красавіка сябру Партыі БНФ Зьмітру Абразцову патэлефанавалі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Супрацоўнік Сьвістун Дмітрый Міхайлавіч папрасіў спадара Абразцова наведаць КДБ па адрасе завулак Казлова, 6а для таго, каб "даць тлумачэньні аб дзейнасьці Маладого Фронту".Зьміцер Абразцоў - аўтар кнігі "Нацыянальная ідэя: навошта, што, дзеля чаго", ён рэгулярна праводзіць сэмінары ў сядзібе Партыі БНФ.
Ужо ня першы раз спадара Абразцова выклікаюць у КГД па справах Маладога Фронту, да дзейнасьці якога ён ня мае ніякага дачыненьня, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








