Сябру Партыі БНФ Дьмітрыя Абразцова выклікалі ў КДБ

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 27 красавіка сябру Партыі БНФ Зьмітру Абразцову патэлефанавалі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Супрацоўнік Сьвістун Дмітрый Міхайлавіч папрасіў спадара Абразцова наведаць КДБ па адрасе завулак Казлова, 6а для таго, каб "даць тлумачэньні аб дзейнасьці Маладого Фронту".

Зьміцер Абразцоў - аўтар кнігі "Нацыянальная ідэя: навошта, што, дзеля чаго", ён рэгулярна праводзіць сэмінары ў сядзібе Партыі БНФ.

Ужо ня першы раз спадара Абразцова выклікаюць у КГД па справах Маладога Фронту, да дзейнасьці якога ён ня мае ніякага дачыненьня, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international