Bў-ROOM запрашае ў Вільню

2013 2013-11-14T11:04:31+0300 2013-11-14T11:13:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/by-room-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці арганізуе ў Вільні адмысловую пляцоўку «Bў-ROOM» — творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам краін Усходняга партнёрства.

Bў-ROOM - гэта крэатыўная пляцоўка, якая арганізуецца грамадскімі актывістамі Беларусі падчас саміту Усходняга Партнёрства ў Вільні 28-29 лістапада 2013 г. Гэтае мерапрыемства збярэлітоўскіх і еўрапейскіх полісімэйкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM будзе магчыма не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца ​​з іх дзейнасцю, наведаць фота -выставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і напрамую сачыць за Грамадзянскім Форумам Усходняга Партнёрства.

Bў-ROOM - гэта адкрытая прастора для тых, хто актыўна ўдзельнічае і імкнецца ўцягнуць грамадства  ў актыўную дзейнасць у такіх сектарах як культура, адукацыя, навакольнае асяроддзе, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендэр, правы чалавека і даследаванні.

У праграме мерапрыемства:

- Выстава Belarus Press Photo;

- Кірмаш грамадскіх арганізацый;

- Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам;

- Круглыя сталы;

- Мульцімэдыяпрастора : фільмы, ролікі і інш.;

- Прэс-рум для журналістаў;

- Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя страўбеларускай кухні;

- Live-streaming Грамадзянскага Форуму Усходняга Партнёрства.

Арганізатарамі «Bў-ROOM» выступілі Belarus Press Photo, Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт, Міжнародны кансорцыюм «Эўрабеларусь», Эўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава, ByWatch.

Да ўдзелу ў «Bў-ROOM» запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнэрстве, у грамадзянскай супольнасьці ўвогуле. Заяўкі на ўдзел яшчэ можна пасылаць на адрас: info.byroom@gmail.com.

Час: 28 лістапада  (11:00 – 20:00) и 29 лістапада (1:30-3:30)

Месца: Novotel гатэль, пр. Гедыміна 16, Вільня, Літва

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international