Ярмошына: Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 г.

2013 2013-11-13T14:15:38+0300 2013-11-13T14:15:38+0300 be

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 года. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Жнівень 2015 года — гэта пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 г.», — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Згодна з заканадаўствам, выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за два месяцы, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней, чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Лідзія Ярмошына нагадала, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла 20 студзеня 2011 г.

«Такім чынам, тэрмін паўнамоцтваў мінае 20 студзеня 2016 г.», — растлумачыла старшыня ЦВК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international