На салігорскую “раёнку” будуць скардзіцца ў Генпракуратуру

2013 2013-11-13T10:20:23+0300 2013-11-13T10:20:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Мінскай вобласці не задаволіла скаргу мясцовага грамадскага актывіста Віктара Малочкі на радэкцыю газеты “Шахцёр”, афіцынага выканкамаўскага выдання Салігоршчыны. Актывіст на гэтым спыняцца не збіраецца і плануе бліжэйшым часам накіраваць скаргу ў Генеральную пракуратуру.

- Ні пракуратура Салігорскага раёна, ні пракуратура Мінскай вобласці не змаглі мне патлумачыць, дзе знаходзіцца адказ на мой зварот у “Шахцёр”. Кажуць, рэдакцыя дасылала і маецца адпаведны запіс у журнале выходзячай дакументацыі. Але якая мне карысць ад таго запісу ў журанле, калі адказу я не атрымліваў? - кажа Віктар Малочка.

Паводле пракуратуры Мінскай вобласці, адказ рэдакцыі на зварот салігорца насамрэч існуе. Дадзены адказ нават маецца ў пракуратуры Салігорскага раёна. Зрэшты, у самога Віктара Малочкі яго існаванне выклікае пэўны сумнеў.

- Справа ў тым, што пракуратура Мінскай вобласці нават у сваім адказе не можа вызначыцца, калі дакладна той адказ рэдакцыяй газеты “Шахцёр” нібыта быў мне накіраваны. У адным месцы ліста намеснік пракурора Пятроўскі кажа пра 8 жніўня, а ў іншым пра 22 ліпеня. Ну і галоўнае, калі гэты адказ ёсць нават у пракуратуры, дык чаму па выніках праверкі яны мне яго не прадставяць? Чаму не абавяжуць спадара Квіткеквіча, галоўнага рэдакатара газеты “Шахцёр”, даслаць мне гэты адказ? - задаецца рытарычнымі пытаннямі грамадскі актывіст.

Спадар Малочка спадзяецца, што Генеральная пракуратура нарэшце адэкватна адрэагуе на яго скаргу і сваім адказам расставіць усё па сваіх месцах.

Нагадаем, яшчэ ў ліпені Віктар Малочка сустракаўся з галоўным рэдактарам газеты “Шахцёр” Сяргеям Кіркевічам па пытанні асвятлення на старонках выдання сітуацыі вакол будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Той абяцаў надрукаваць артыкул, але ні публікацыі на сайце, ні афіцыйнага адказу з газеты актывіст так і не дачакаўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international