Бяроза: забаронены пікет салідарнасці з палітвязнямі

2013 2013-11-13T10:08:10+0300 2013-11-13T10:08:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет планаваўся на 10 лістапада на Цэнтральным гарадскім стадыёне – дазволеным уладамі месцы. Тэма пікету: выказванне салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення.

Адмова ў пікеце падпісана намеснікам кіраўніка Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком.Прычына: няма дамоў з адпаведнымі службамі паводле Законаў РБ ад 30 снежня 1997 года, 7 жніўня 2003 года і Рашэння райвыканкама ад 9 лютага 2003 года.

І гэта пры тым, што райвыканкам пастаўлены праваабаронцамі ў вядомасць, што з міліцыяй можна скласці дамову толькі пасля падачы заявы ў райвыканкам, а райвыканкам сам звязваецца з міліцыяй для абслугоўвання пікету. Гэта прапісана ў Пастанове Савета Міністраў ад ад 2012 года № 207. Таксама заяўнікамі быў дасланы ў райвыканкам дакумент з райбальніцы, якая паведамляе, што няма адпаведнай Пастановы на абслугоўапнне пікету, як няма і прэйскуранта.

Дык у чым віна заяўнікаў пікету? Чаму парушаецца іх канстытуцыйныя правы на свабоду выказвання думак і свабоду мірных сходаў, гарантаваныя Канстытуцыяй?

Гэтае пытанне праваабаронцы вырашаюць у судзе.

Гэты ўжо трэці пікет запар за апошнія 3 месяцы, не дазволены ўладамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international