Беларусь адстае ў рэйтынгу свабоды СМІ

2013 2013-11-12T13:28:49+0300 2013-11-12T13:28:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bastunec-ales.jpg
Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

Беларусь займае апошняе месца паводле свабоды СМІ сярод краін Усходняга партнёрства. Пра гэта сведчыць квартальны Індэкс свабоды слова, прэзентаваны ў Менску. Цяпер безумоўнымі лідарамі рэйтынгу з’яўляюцца Малдова і Грузія.

Беларусь у рэйтынгу – на апошнім месцы. Паводле намесніка старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэя Бастунца, гэта не выпадкова:

Што эксперты адзначылі: паколькі становішча спраў у медыйнай сферы застаецца без зменаў, магчыма, гэта звязана якраз з тым, што ў Беларусі не адбываецца ніякіх электаральных кампаній. І другі раз запар усе эксперты паставілі мінімальную колькасць балаў (нуль), калі ацэньвалі сітуацыю з заканадаўствам аб дэфамацыі. Зразумела, што калі ў Крымінальным Кодэксе Беларусі ёсць 6 артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дэфамацыю, то такі падыход экспертаў вельмі зразумелы.

Індэкс свабоды слова вызначаецца ў шасці краінах праграмы Усходняга партнёрства паводле падзей і тэндэнцый, якія адбыліся ў галіне СМІ за тры мінулыя месяцы. Найбольш адмоўнай падзеяй у Беларусі за ліпень-кастрычнік было названае закрыццё ўладамі прыватнага незалежнага выдавецтва «ЛогвінаЎ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства