Адміністратыўная права Яўгена Контуша канчаткова спыненая за надаказанасцю віны

2013 2013-11-12T12:36:57+0300 2013-11-12T12:42:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kontush1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Контуш

Яўген Контуш

11 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы Яўгена Контуша, якога 22 жніўня ў гэтым жа судзе суддзя Вікторыя Шабуня пакарала штрафам у памеры12 б.в. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Не пагадзіўшыся з гэтым рашэннем актывіст накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна ў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Менгарсуда Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.

Пры новым разглядзе высветлілася, што ў жніўні суддзя Вікторыя Шабуня адмовіла ў задавальненні хадайніцтва Контуша аб прадстаўленні ў суд інфармацыі ад мабільнага аператара аб сапраўдным ягоным знаходжанні на час здзяйснення правапарушэння. Новы суддзя Леанід Ясеновіч  задаволіў гэты запыт. Высветлілася, што сапраўды 8 жніўня, калі супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства», Яўгена Контуша там не было.

Зараз актывіст мае намер у судовым парадку запатрабаваць кампенсацыю на незаконныя дзянні міліцыі.

Летась Яўгена Контуша ўжо апраўдвалі. Ён абвінавачваўся ў адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, аднак суд Савецкага раёна вызначыў, што яго віна не даказана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international