Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-11-12T11:27:39+0300 2013-11-12T11:27:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”:  адміністратыўны пераслед актывітсаў "Маладога фронту", суд над тэлеканалам "Белсат" і крымінальная справа супраць міліцыянта з Крычава, які выбіваў з падазраванага ільжывыя паказанні.

"Падзея тыдня": Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прызначыў паўторную экспертызу кнігі літаратуразнаўчых артыкулаў Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Тым часам праваабаронца Таццяна Рэвяка, у якой выданне было сканфіскавана на беларуска-літоўскай мяжы, падрыхтавала новую скаргу ў мытны камітэт. 

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч  рыхтуецца да прэзентацыі сваёй новай, дваццатай па ліку, кнігі  "Найноўшая гісторыя ў асобах" і адначасова прымае віншаванні - 9 лістапада ён адзначыў свой паўвекавы юбілей.

“Навіны палітвязняў”:  старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі адбыў за кратамі палову тэрміну зняволення і ў лістах да сваіх блізкіх ды знаёмых распавядае пра гэты няпросты ў жыцці час; на палітзняволеных Мікалая Статкевіча і Арцёма Пракапенку працягваецца ціск з боку адміністрацыі папраўчых устаноў.

У музычных паўзах - песні гурта “Яnkey”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international