Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Ля Чарнобыльскай капліцы па вуліцы Карастаянавай а 15:00 прайшло афіцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да 21й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

27.04.2007.

Ужо на падыходах капліцы была чутная жалобная музыка. Ля помніку ахвярам Чарнобыльскай катастрофы сабраліся пару соцень чалавек. Збольшага студэнтаў і школьнікаў, якіх прымусова даставілі на гэтае мерапрыемства. На заплечніках у некаторых маладзёнаў былі значкі «За свабоду», але міліцыя не рабіла ім ніяк заўвагаў.

У беразьняку побач зьбіраліся групкі ліквідатараў. Пілі гарэлку, успаміналі пра тыя часы. Пасьля некаторыя ішлі да помніка, большасьць жа накіроўвалася далей ад гэтага месца.

Высокія дзяржаўныя чыноўнікі, уключна з галоўным ідэолягам краіны Алегам Праляскоўскім, ускладвалі вянкі да помніку. Студэнты клалі гвазьдзікі. Граў вайсковы аркестар. Было зусім мала дзяржаўных журналістаў.

Недзе ў пару мэтрах ад помнікаў пачалася валтузьня. Міліцыянты не давалі прайсьці да помніку аднаму з п’яных ліквідатараў. Той крычаў: «Прапусьціце, гэта наша месца. Гэты помнік усталяваны нам». Ніякіх довады не пераконвалі міліцыянта. Апошняе, што казаў ліквідатар было. «Дайце прайсьці на пахаваньне... Пахаваньне Чарнобыльскіх ільгот». Міліцыянт ізноў не праявіў шкадаваньня. Пасьля чаго ліквідатар, разьвярнуўшыся, сышоў да сваіх сяброў. Яны ўтрох абняліся і пачалі ўспамінаць тых, каго болей няма зь імі, а потым заплакалі.

Яшчэ праз пару хвілін мерапрыемства скончылася, студэнты радасна скіраваліся па сваіх справах. Праз некалькі гадзінаў на гэтым самым месцы адбылася і апазыцыйная акцыя, паведаміла "Наша Ніва".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования