Улады і міліцыя свядома падвяргалі небяспецы жыццё ўдзельнікаў «Чарнобыльскага Шляху»

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя і ДАІ загадвалі людзям ісці па ходніках вуліцы Сурганава, дзе цяпер вядуцца будаўнічыя працы. Ісці па іх было немагчыма – ямы, горы друзу, кавалкі асфальту, цэглы, будаўнічыя вагончыкі. Арганізатары і ўдзельнікі акцыі неаднаразова заклікалі кіраўніцтва палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і Дзяржаўтаінспекцыі дазволіць людзям прайсці па падарожнай частцы, хоць бы тую частку вуліцы, дзе немагчыма прайсці па ходніку. Аднак тыя з ідыёцкай рашучасцю гучна, праз гукаўзмацняльную апаратуру, патрабавалі ад людзей ісці па разбуранай дарозе. Фотаздымкі, якія сведчаць пра гэта, змешчаны на сайце Хартыі'97.

На думку каардынатара Хартыі’97 Змітра Бандарэнкі, пракуратура павінна ўзбудзіць крымінальную справу супраць кіраўніцтва ПМСП і Менгарвыканкама – за незабеспячэнне парадку і бяспекі пры правядзенні масавай санкцыянаванай акцыі, за тое, што яны свядома падвяргалі жыцці людзей небяспецы.

«Палкоўнік Падабед смяяўся, калі я паказваў яму горы друзу, ямы на ходніку. Ён не афіцэр. Ён – баязлівец, гатовы выканаць усялякі загад зверху. Калі б ён быў афіцэрам, то ён павінен быў бы ўласнаручна выцягнуць з машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай таго нягодніка ў форме, які як папугай увесь час паўтараў: «Ідзіце па ходніках!», – лічыць Зміцер Бандарэнка.

Якім чынам кіраўніцтва Менгарвыканкама магло накіраваць людзей “па ходніках вуліцы Сурганава”, калі там вядуцца будаўнічыя працы, прычым з абодвух бакоў?! Гэта проста злачынства!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international