Адміністратарка друкарскага цэнтру «Карандаш» Алена Рыбак адхіленая ад працы

2013 2013-11-11T11:21:53+0300 2013-11-11T11:21:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rybak_aliena.jpg
Алена Рыбак

Алена Рыбак

Пра гэта паведаміў А. М. Крывальцэвіч, дырэктар акцыянэрнага таварыства «Інфаэкспэрт», якому падпарадкаваны «Карандаш».

Гэтак спадар Крывальцэвіч адрэагаваў на звароты барысаўскіх праваабаронцаў Ігара Ледніка і Алега Мацкевіча, якія публічна выказалі абурэньне дзеяньнямі Алены Рыбак у гісторыі з мапай Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль».

У прыватнасьці Алег Мацкевіч папярэдзіў пра свой намер зьвярнуцца ў пракуратуру, бо палічыў, што супрацоўнікі цэнтру «Карандаш» злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі, з-за чаго былі парушаныя ягоныя правы на інфармацыю.

Нагадаем, напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак менская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову.

Наклад мапы меў вырабіць друкавальны цэнтар «Карандаш», які знаходзіцца на плошчы Незалежнасьці ў Менску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытаньняў ня ўзьнікла: напярэдадні былі вырабленыя пробныя асобнікі і складзеная замова. У дзень, калі меліся друкаваць мапу, адміністратарка друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць матэрыялы агітацыйнымі, а Радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, — антыдзяржаўным, а таму цэнтар адмаўляецца іх друкаваць. «З улікам сур’ёзнасьці і важнасьці Вашага звароту для нашай кампаніі на час пэрыяд праверкі Алена Рыбак будзе адхіленая ад выкананьня абавязкаў мэнэджэра», — паведаміў у сваім адказе 6 лістапада дырэктар «Інфаэкспэрта» А.М. Крывальцэвіч.

Адказ на зварот праваабаронцаў І.Ледніка і А.Мацкевіча

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international