Працуючы 6 дзён на тыдзень Алесь Бяляцкі зарабляе 20 тысяч рублёў

2013 2013-11-09T10:32:58+0300 2013-11-09T10:32:58+0300 be

Алесь Бяляцкі зарабляе каля 20 тысяч рублёў, а ў краме можа патраціць ня больш за 130 тысяч. Колькі зарабляюць і колькі могуць патраціць ў турэмнай краме палітвязьні?
Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук падзялілася зьвесткамі на гэты конт. Згодна з яе дадзенымі, Алесь Бяляцкі, працуючы 6 дзён на тыдзень, зарабляе ўсяго каля 20 тысяч рублёў. Працуе Алесь ўпакоўшчыкам на швейнай вытворчасьці, пакуе самыя розныя вырабы.

«Каля 20 тысяч ён атрымоўвае. А праца ўся зьвязаная са швейнай вытворчасьцю, з упакаваньнем вырабаў. Там робяцца і матрацы, і пальчаткі, і працоўнае адзеньне. Пра даўжыню працоўнага дня дакладна ня ведаю, але памятаю, як казаў начальнік калёніі, што ўсё укладаецца ў вызначаныя законам нормы».

Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі можа атаварыцца ў турэмнай краме ўсяго на 130 тысяч. «Ведаю, што купляе сыр, печыва, нешта салодкае», — кажа жонка палітвязьня. У харчовую перадачу вагой 30 кіляграмаў, якую раз на год можна перадаць мужу, Натальля ўкладае сала, гарбату, распушчальныя крупы, сухафрукты, цыбулю і часнык .«Усе тыя прадукты, якія могуць доўга захоўвацца», — кажа Натальля Пінчук.

Натальля прачытала вытрымку з апошняга ліста Алеся, ў якім ён згадвае пра тое, што адбыў палову тэрміну.

«Надыходзіць лістапад — самы цёмны і сумны месяц. Такі ж сумны, як і люты, але той самы халодны. Адзінае, што ў ім — гэта 4-ае, палова тэрміну».

У 2011 годзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і патлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Палітвязень адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international